[Припев]:Em
Я грамадзянін Рэспублікі бедаў
Я грамадзянін Рэспублікі слёзаў
Bm
Мой пашпарт хіба што як корку ад хлеба,
Любіць ці ў дзяцінстве, ці ў старасці можна
Em
Я грамадзянін Рэспублікі болю
Дзе звыклі цярпець усе наезды і кпіны,
Bm
Мае гарады пазасыпалі соллю
Я ураджэнец транзітнай краіны
[Куплет]:Em
Колькі ліць у кактёйль бензін, як пры стральбе не збіць дыханне
Больш за тыдзень мне даносіць мая стужка ў інстаграме
Bm
Колькі бежанцаў з усходу запусцілі малдаване
Калі доўгая сірэна — лепш ляжаць хавацца ў ванне
Em
І пакуль былы мой сябра шчокі дзьме і дроча ў Сочы
іншы эмігрант з Данецку ў Кіеве не спіць у ночы
Bm
За ўсіх тых хто у метро спіць на голым чамадане
Прачытаю перад сном памяркоўнае літанне
Em
Хто на Кіеў у бэтээры едзе ў ночы
Хай вернецца ў Растоў, але не вернуцца вочы.
Bm
Хай хлопец зауральскі абдыме дома мамку
А ногі хай пакіне пад Сумамі ў танку
Em
Хай збіты пад Харькавам ў верталёце
Калі зможа, то напіша: абгарэў на рабоце
Bm
Хай чорнае мора пяскамі пазасыпе
Астраханскага духа ў самым поўным экіпе
[Припев]:Em
Я грамадзянін Рэспублікі бедаў
Я грамадзянін Рэспублікі злосці
Bm
Як быццам бы стронцый з чарнобыльскіх вежаў
Нянавісць асела глыбока ў косці
Em
І покуль там смерць пагражае з нябёсаў
Хай топчуць мой пашпарт у брудзе і гноі
Bm
З двайным грамадзянствам краіны начосаў
І незалежнай рэспублікі мроі
Аккорды песни под гитару Leibonik — Hramadzianin
Реклама